Супрацоўнік Шаркаўшчынскага РАНС выратаваў з агню мужчыну
23 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнік Шаркаўшчынскага райаддзела па НС Андрэй Васюк вынес з задымленай кватэры мужчыну. Яшчэ аднаго пацярпелага выратаваць не ўдалося. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Пажар адбыўся ў вёсцы Станіславава. Старшына ўнутранай службы Андрэй Васюк падчас пажарна-тэхнічнага абследавання жылога сектара звярнуў увагу ў адным з дамоў на пах дыму, які распаўсюджваўся з кватэры на другім паверсе. Нягледзячы на моцнае задымленне і гарэние маёмасці, ратавальнік пранік унутр памяшкання і выявіў на падлозе ў адным з пакояў мужчыну з абгарэлымі нагамі. Выцягнуўшы пацярпелага ў бяспечнае месца, супрацоўнік МНС вярнуўся ў кватэру і вынес з агню яшчэ аднаго чалавека, які быў ужо мёртвы. Ім аказаўся гаспадар кватэры 1953 года нараджэння. Яго сын 1980 года нараджэння атрымаў апёкі абедзвюх галёнак 4-й ступені і быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу. Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС, якія прыбылі па выкліку свайго калегі, ліквідавалі ўзгаранне ў заўважаных памерах.
Як устаноўлена, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні загінулага мужчыны. У пакоі, дзе адбылося ўзгаранне ад непатушанага недакурка, прагарэла падлога, пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і маёмасць.-0-