Супрацоўнікі МНС правядуць выбуховыя работы на Заходняй Дзвіне ў раёне горада Дзісна
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння і Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС правядуць 26 і 27 сакавіка выбуховыя работы на рацэ Заходняя Дзвіна ў раёне горада Дзісна. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Неабходнасць правядзення выбуховых работ тлумачыцца тым, што вялікая верагоднасць рэзкага пад'ёму вады ў гэтай рацэ. Каб гэтага не дапусціць, ратавальнікі палічылі мэтазгодным правядзенне выбуховых работ.
У цэлым паводкавая сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем. Галоўнай прычынай падтапленняў у асноўным становяцца не паводкавыя, а талыя воды. Падраздзяленні МНС і работнікі іншых ведамстваў аказваюць дапамогу насельніцтву ў адпампоўцы і пропуску талых вод. Вядзецца пастаянны маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.-0-