Супрацоўнікі МНС выратавалі старадаўнюю капліцу ў Полацкім раёне

7 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БелТА/. Супрацоўнікі МНС у вёсцы Мышчана Полацкага раёна выратавалі старажытную праваслаўную капліцу 1910 года пабудовы. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Новіцкі. Паведамленне аб пажары ў капліцы, якая размешчана на мясцовых могілках, паступіла познім вечарам 6 мая ад жыхароў вёскі. Капліца цагляная, вышынёй 15 м і ўяўляе гістарычную каштоўнасць. Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару, назіралася моцнае задымленне ўнутры капліцы. На момант узнікнення пажару служба ў капліцы не праводзілася. Мяркуемая прычына ўзгарання - неасцярожнае абыходжанне з агнём: на стале была пакінута без нагляду палаючая свечка. У выніку пажару ў капліцы пашкоджаны драўляны самаробны стол, задымлены сцены.-0-