Супрацоўнікі МНС Віцебскай вобласці ў I паўгоддзі выратавалі на пажарах 137 чалавек

23 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Супрацоўнікі МНС Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені бягучага года выратавалі на пажарах 137 чалавек і матэрыяльных каштоўнасцей на суму каля Br8 млрд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. За мінулае паўгоддзе сваімі аператыўнымі і прафесійнымі дзеяннямі яны таксама прадухілілі знішчэнне 1 354 будынкаў, 464 галоў жывёлы, 47 т кармоў і 78 адзінак рознай тэхнікі. Разам з тым у агні за гэты перыяд загінулі 96 чалавек і 26 жывёл, было знішчана 287 будынкаў, 64 т кармоў і 37 адзінак тэхнікі. Прычыненая шкода склала Br6,3 млрд. У студзені-чэрвені было зарэгістравана 823 пажары. У мэтах папярэджання ўзгаранняў і прадухілення няшчасных выпадкаў супрацоўнікі МНС пастаянна праводзяць рэйды па дамах сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетных сем'яў, адзінокіх і самотна пражываючых пажылых грамадзян. Шырокая інфармацыйна-асветніцкая работа наладжана ў дзіцяча-юнацкіх калектывах. Летам у перыяд працяглых канікул праводзяцца выступленні і тэматычныя сустрэчы з падлеткамі ў лагерах. Напярэдадні Дня пажарнай службы 24 ліпеня ратавальнікі Віцебшчыны адзначыць сваё прафесійнае свята. У гэты дзень на ўрачыстым сходзе ў абласным цэнтры лепшыя супрацоўнікі будуць адзначаны ганаровымі граматамі і знакамі адрознення. З святочным канцэртам для іх выступяць самадзейныя творчыя калектывы.-0-