Супрацоўнікі Віцебскай мытні з пачатку чэрвеня затрымалі нелегальныя партыі цыгарэт на суму Br8,5 млн.

11 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Супрацоўнікі Віцебскай мытні з пачатку чэрвеня спынілі дзве спробы незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі цыгарэт коштам Br8,5 млн., паведамілі карэспандэнту БелТА ў ведамстве. Каля 2 тыс. пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці без акцызных марак Беларусі перавозіў жыхар Віцебскай вобласці. Машына пад яго кіраваннем была затрымана на аўтадарозе Віцебск-Смаленск. Аналагічны тавар у колькасці 1,4 тыс. пачкаў быў выяўлены ў аўтамабілі "Аўдзі" жыхара Гродзенскай вобласці на трасе Масква-Брэст. У абодвух выпадках цыгарэты прызначаліся для збыту на тэрыторыі Беларусі. Незаконныя грузы канфіскаваны. На іх уладальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.-0-