Сацыяльная цырульня адкрыецца ў Лепелі
Неўзабаве ў пажылых лепельчан і інвалідаў з'явіцца магчымасць стаць больш прыгожымі і дагледжанымі – у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з'явіцца цырульня, дзе паслугі для пенсіянераў будуць каштаваць танней.
Цяпер за кошт сродкаў ТЦСАН вядзецца рамонт у спецыяльна выдзеленым для гэтых мэт памяшканні, а неабходную для працы мэблю і абсталяванне прадаставіць прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У раённай службе занятасці сфарміравана група з 14 чалавек з ліку інвалідаў і беспрацоўных. Яны пройдуць навучанне за бюджэтныя сродкі на вучэбным камбінаце на базе Лепельскага прафесійнага ліцэя. Заняткі пачаліся 21 лістапада. Нямалаважны аспект: усе, хто атрымае новую прафесію, будуць працаўладкаваны ў сацыяльнай і іншых цырульнях.
Алена Целятка, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.