Сацыяльная падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Віцебскай вобласці: дзяржаўныя льготы і сацыяльныя паслугі

На дадзены момант у Віцебскай вобласці пражываюць 137 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 1746 іншых асоб, пацярпелых ад яе наступстваў. Клопат пра іх заўсёды быў і застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У якасці мер сацыяльнай абароны ім прадастаўляюцца дзяржаўныя сацыяльныя льготы ў сферы аховы здароўя, па праездзе на транспарце, у жыллёвай сферы.

– На працягу красавіка сацыяльныя органы абследавалі ўмовы жыцця ўсіх ветэранаў і прыраўнаваных да іх асоб, каб дапамагчы ў вырашэнні іх сацыяльна-бытавых пытанняў, – паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Ефрэмаў. – Прыняты і выкананы 150 заявак на аказанне матэрыяльнай дапамогі для правядзення рамонту, набыцця лекаў, сродкаў гігіены, дроў і бытавой тэхнікі, прадастаўленне сацыяльных паслуг, у тым ліку разавых.

На 100% задаволены 33 заяўкі ветэранаў. У тым ліку – сем аб аказанні сацыяльна-бытавой дапамогі (складаванне дроў, рамонт агароджы, уборка тэрыторыі), восем чалавек атрымалі матэрыяльную дапамогу на набыццё дроў і лекаў. Двум прадастаўлена сацыяльнае абслугоўванне. Дарэчы, згодна з рашэннямі гаррайвыканкамаў, усе ветэраны вызвалены ад аплаты за паслугі, якія аказваюцца сацработнікамі. Адным чалавеку прадастаўлены тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, яшчэ адзін уладкаваны ў дом-інтэрнат.

Ад асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны, прынята 117 заявак, і ўсе яны задаволены. 30 чалавек атрымалі сацыяльна-бытавую дапамогу ва ўборцы жылых памяшканняў і тэрыторыі, прасаванні бялізны, мыцці ацяпляльных батарэй і вокнаў. 20 чалавекам аказана матэрыяльная дапамога на набыццё дроў, лекаў, замену і куплю бытавой тэхнікі, газавых пліт. Пяць чалавек прыняты на сацыяльнае абслугоўванне, тры змешчаны ў дом-інтэрнат і аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН, яшчэ сем атрымалі тэхсродкі рэабілітацыі.

Асобныя запыты, такія як абкошванне тэрыторыі, апрацоўка агарода, дапамога ў пасадцы бульбы, выканаюць у сезон. Ва ўстанове паведамілі, што пры паступленні новых запытаў будуць прыняты вычарпальныя меры па іх задавальненні і нагадалі, што ў ТЦСАНАХ пастаянна працуюць кол-цэнтры, куды можна звярнуцца па любых пытаннях. Акрамя таго, дапамогу гатовыя аказваць шэфствуючыя прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама валанцёры.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"