Сацыяльныя гарантыі і стабільнасць грамадства. Гэтыя і многія іншыя задачы былі пастаўлены перад новым лідарам Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў

Социальные гарантии и стабильность общества. Эти и многие другие задачи были поставлены перед новым лидером Витебского областного объединения профсоюзов

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пераемнікам Аляксандра Цылева, які працаваў у прафсаюзах Прыдзвіння з 1995 года і да нядаўняга часу ўзначальваў аб'яднанне, стаў Іван Вазьміцель, які вядомы ў вобласці як былы кіраўнік Віцебскага райвыканкама, а апошнія тры гады актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю ў якасці старшыні Віцебскага абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паспяхова прывабліваў насельніцтва рэгіёна да актыўнага і здаровага ладу жыцця, развіваў дзіцяча-юнацкі спорт.

У пасяджэнні праўлення прафсаюза з нагоды афіцыйнага прадстаўлення новага кіраўніка прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якое і азначыла спектр першачарговых задач і асноўныя напрамкі дзейнасці, што трэба будзе выконваць новаспечанаму грамадскаму лідару. Так, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік назваў тры галоўныя задачы, якія паставіў перад прафсаюзамі рэспублікі кіраўнік дзяржавы. А менавіта – годнае ўмовы працы работнікаў на прадпрыемствах, арганізацыя гарачага харчавання, стварэнне прафсаюзаў у прыватным сектары эканомікі. Таксама Леанід Пятровіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці прадстаўніцтва не толькі на буйных прыватных прадпрыемствах, але і на малых, дзе колькасць работнікаў складае толькі 20-30 чалавек, бо там можа быць на парадак менш сацыяльных гарантый і стабільнасці для працоўных.
Важную ролю дадзенага грамадскага аб'яднання ў сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёна, стабільнасці ў грамадстве адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў.

– Прафсаюзы ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў, звязаных з заработнай платай, забеспячэннем занятасці, аховай працы работнікаў, аздараўленчай, культурна-масавай і спартыўнай работай. Аблвыканкам цэніць гэта і разлічвае на ўзаемадзеянне ў далейшым. Тым больш, праблемных, якія патрабуюць увагі прафсаюзаў, пытанняў у дзейнасці працоўных калектываў сёння нямала, – лічыць Уладзімір Уладзіміравіч. – Для іх вырашэння ў мінулым годзе створана рабочая група, у складзе якой прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, наймальнікі і прафсаюзы. На 19 яго пасяджэннях былі абмеркаваны пытанні, якія ўзніклі ў работнікаў розных суб'ектаў гаспадарання вобласці і тычацца заканадаўства аб працы, узроўню заработнай платы і своечасовасці яе выплаты. Практычна не прадстаўлена ФПБ у прыватным бізнесе. Асаблівую ўвагу неабходна надаць павышэнню эфектыўнасці грамадскага кантролю за станам аховы працы на прадпрыемствах, бо няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё і здароўе чалавека.

Шмат нявырашаных пытанняў застаецца паміж наймальнікамі і работнікамі, асабліва ў рэалізацыі дагаворнай формы найму. Пакідае жадаць лепшага праца ў рэгуляванні пытанняў па заработнай плаце, своечасовай яе выплаце ў першую чаргу назіраецца ў аграпрамысловым комплексе і будаўнічым сектары. З-за недастатковай загрузкі вытворчых магутнасцей на некаторых прадпрыемствах мае месца выкарыстанне работніка ў рэжыме няпоўнай занятасці, што значна адбіваецца на заработнай плаце супрацоўнікаў. Акрамя таго, хацелася б узмацнення ўдзелу грамадскага аб'яднання ў рэалізацыі Дэкрэта №18 у частцы прафілактычнай і выхаваўчай работы з абавязанымі асобамі. У цэлым ад таго, наколькі канструктыўнай і эфектыўнай будзе дзейнасць прафсаюзаў, шмат у чым залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць грамадства, а значыць, і дынаміка развіцця вобласці.

У сваю чаргу Іван Вазьміцель запэўніў калег у далейшым развіцці і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства. У цэнтры яго ўвагі будуць пастаянна знаходзіцца пытанні кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, матывацыя і ўзровень прафсаюзнага членства, стварэнне на прадпрыемствах, незалежна ад формы ўласнасці, прафсаюзных пярвічак і заключэнне калектыўных дагавораў.

Наталля РЫЖКОВА.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.
«Віцебскі рабочы»