Сацыяльныя цэнтры для вызваленых з месцаў пазбаўлення волі з'явяцца ў Віцебску і Воршы да канца 2009 года

10 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Сацыяльныя цэнтры для адаптацыі асоб, вызваленых з месцаў зняволення, павінны з'явіцца ў Віцебску і Оршы да канца бягучага года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец перакананы, што ў дадзеных цэнтрах людзі павінны знаходзіцца да таго часу, пакуль не атрымаюць працу, а мясцовыя органы ўлады павінны аказаць ім усялякае садзейнічанне ў гэтым. Пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско канстатаваў, што за першае паўгоддзе бягучага года ў вобласці раней судзімымі асобамі здзейснена 2,2 тыс. злачынстваў, удзельная вага якіх у агульнай структуры злачыннасці склала 39,4%. Асуджанымі, якія адбываюць пакаранні ў органах і ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы вобласці, здзейснена 676 злачынстваў. Значную колькасць паўторных злачынстваў здзяйсняюць асуджаныя, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях АУС вобласці (568). -0-