Удасканаленне работы выканкамаў па прынцыпе «адзінага акна» абмяркуюць на абласным семінары ў Воршы
12 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні ўдасканалення і павышэння якасці работы са зваротамі грамадзян па заяўным прынцыпе "адно акно" ў органах выканаўчай улады Віцебскай вобласці будуць абмяркоўвацца на абласным семінары-нарадзе, які пройдзе 13-14 мая ў Оршы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Аршанскага гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі справамі гарадскіх і раённых выканкамаў, кіраўнікі службаў "адно акно", а таксама спецыялісты аддзелаў і ўпраўленняў органаў выканаўчай улады, адказныя за вядзенне справаводства па адміністрацыйных працэдурах. Праграмай семінара прадугледжана разгляд найбольш актуальных праблем арганізацыі работы з грамадзянамі па заяўным прынцыпе, удасканаленне навыкаў работы спецыялістаў з праграмным комплексам "адно акно". У цэнтры ўвагі спецыялістаў таксама будуць пытанні прымянення закона "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" у рабоце з заявамі грамадзян, у тым ліку пры разглядзе адміністрацыйных скаргаў.
Удзельнікі семінара азнаёмяцца з вопытам работы Аршанскага гарвыканкама па вырашэнні сацыяльна значных праблем насельніцтва, у тым ліку ў рамках рэалізацыі заяўнога прынцыпу "адно акно". У час секцыйных заняткаў спецыялісты вывучаць практычныя пытанні арганізацыі работы па прынцыпе "адно акно" на прыкладзе розных аддзелаў і службаў Аршанскага гарвыканкама.-0-