Удасканаленне сістэмы работы з адоранымі дзецьмі абмяркуюць педагогі на канферэнцыі ў Віцебску

10 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні ўдасканалення сістэмы работы з адоранымі дзецьмі абмяркуюць удзельнікі міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі "Адораныя дзеці: выяўленне, навучанне, развіццё", якая пройдзе 11-12 лістапада ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным інстытуце развіцця адукацыі. Зацікаўленасць да віцебскага форуму праявілі больш за 200 навукоўцаў, педагогаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць навуковыя і навучальныя ўстановы з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама спецыялісты Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін. Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту па актуальных праблемах работы з адоранымі дзецьмі, вызначэнне перспектыўных напрамкаў і форм іх сацыяльнай, педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі. Падчас канферэнцыі спецыялістам трэба будзе разгледзець розныя аспекты адоранасці як педагагічнага і псіхалагічнага феномену, метадалагічныя асновы навучання і выхавання адораных дзяцей. Увазе ўдзельнікаў форуму будуць прапанаваны пытанні сацыяльна-псіхалагічнага і маральна-этычнага развіцця юных талентаў, арганізацыі работы з сям'ёй адоранай дзіцяці, праблемы прафесійнага і асобаснага развіцця педагога, здольнага эфектыўна вучыць і выхоўваць адораных дзяцей. Работа канферэнцыі арганізавана па некалькіх секцыях, на якіх удзельнікі абмяркуюць педагагічныя методыкі і адукацыйныя тэхналогіі ў рабоце з адоранымі дзецьмі. Па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў. Арганізатарам міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі выступае Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі.-0-