Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе

Совет министров Республики Беларусь принял решение о переносе рабочих дней в 2014 году

Урад Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе.

"У мэтах вызначэння аптымальнага рэжыму працы арганізацый краіны ўрадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе: з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня і з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня", - паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

Такім чынам, на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня, на праваслаўнае Раство - 6 і 7 студзеня.

Акрамя таго, урад прыняў рашэнне аб пераносе працоўнага дня з серады 30 красавіка на суботу 3 мая; з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня; з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

"Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўлена права ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам", - адзначылі ў прэс-службе.