Сумесная культурная акцыя беларускіх і расійскіх памежнікаў пачалася з Полацкага пагранатрада
27 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Беларускія і расійскія памежнікі ахоўваюць рубяжы Саюзнай дзяржавы не толькі са зброяй, але і з песняй. Акцыя "Разам на ахове граніц Садружнасці" з удзелам Цэнтральнага пагранічнага ансамбля ФСБ Расіі стартавала па Беларусі з Полацкага пагранічнага атрада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко.
Спяваючыя расійскія памежнікі павіншавалі сваіх калег з Полацкага атрада з 20-годдзем з дня ўтварэння і выступілі з двухгадзінным канцэртам у Наваполацку. У рэпертуары ансамбля - танцавальныя нумары, інструментальная музыка, песні, у тым ліку любімыя беларусамі "Купалінка", "Зачараваная", "Белавежская пушча", якія госці выканалі на беларускай мове. З гэтага выступлення пачаліся іх гастролі па Беларусі.
Дзяржпагранкамітэтам Беларусі ва ўзаемадзеянні з Пагранічнай службай ФСБ Расіі спланаваны канцэрты і ў іншых гарадах Беларусі - Маладзечне, Лідзе і Мінску.
Варта адзначыць, што гэта ўжо чацвёрты прыезд Цэнтральнага пагранічнага ансамбля ФСБ Расіі ў Беларусь у рамках правядзення акцыі "Разам на ахове граніц Садружнасці". -0-