Сумесную акцыю «За бяспечнае кіраванне» правялі МТС і ДАІ ў Віцебску

Совместную акцию «За безопасное вождение» провели МТС и ГАИ в Витебске
Так прадстаўнікі сотавага аператара і Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу грамадскасці на праблему размоў па мабільным тэлефоне за рулём. Часта адцягненне на размову або напісанне СМС становіцца прычынай аварый.

У рамках акцыі інспектары ДПС спынялі кіроўцаў для праверкі дакументаў на плошчы Свабоды ў абласным цэнтры, і калі тыя не парушылі Правілы дарожнага руху, разам з супрацоўнікамі кампаніі МТС нагадвалі ім аб неабходнасці бяспечных паводзін за рулём і ўручалі партатыўныя Bluetooth-гарнітуры.

— Мы выступаем за тое, каб як мага часцей размаўляць і абменьвацца паведамленнямі, але толькі не за рулём, — сказала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю СААТА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Надзея Бас. — Таму мы рэкамендуем падчас руху карыстацца толькі гаджэтамі з сістэмай гучнай сувязі або hands-free.

"Віцебскія весці".