Сумесныя калегіі спрыяюць развіццю архіўнай справы Беларусі і Расіі - Расархіў
28 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Правядзенне супольных калегій архіўных службаў Беларусі і Расіі спрыяе развіццю архіўнай справы дзвюх краін. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расіі Уладзімір Тарасаў перад адкрыццём калегіі архіўных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паміж архівістамі Расіі і Беларусі на працягу многіх гадоў існуе плённае і цеснае супрацоўніцтва, якое значна актывізавалася пасля стварэння Саюзнай дзяржавы. "Такое ўзаемадзеянне дазваляе дзяліцца вопытам, даведвацца ўсё лепшае, што з'яўляецца ў развіцці архіўнай справы ў калег", - адзначыў Уладзімір Тарасаў. Пры гэтым правядзенне пасяджэнняў супольных калегій не толькі ў сталіцах дзвюх краін, але і ў рэгіёнах дае магчымасць лепш даведвацца пра жыццё і геаграфію Расіі і Беларусі. "Гэта вельмі карысная справа, якую мы будзем практыкаваць і надалей", - дадаў ён.-0-