Сумесныя вучэнні МНС Беларусі і Расіі пройдуць у ліпені ў Віцебскай вобласці
29 чэрвеня, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Сумесныя вучэнні МНС Беларусі і Расіі пройдуць у ліпені ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым сёння падчас двухбаковай сустрэчы ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС Беларусі заявіў міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацый і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Расіі Уладзімір Пучкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць увесь пералік задач пры ліквідацыі розных відаў надзвычайных сітуацый, у тым ліку пры аварыі нафтагазавай сістэмы.
Уладзімір Пучкоў адзначыў, што МНС Расіі накіруе для ўдзелу ў вучэннях сваю авіяцыю, выратавальныя, медыцынскія і іншыя службы.
Уладзімір Пучкоў на чале расійскай дэлегацыі прыбыў сёння ў Мінск з афіцыйным візітам, у рамках якога былі праведзены двухбаковыя перамовы з кіраўніцтвам МНС Беларусі. -0-