Саўмін вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруса

Пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2020 г. № 171 вызначаны меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай коронавирусом COVID-19.

Дакумент прыняты з мэтай зніжэння рызыкі распаўсюджвання ў Рэспубліцы Беларусь інфекцыі COVID-19 і ўпарадкавання транзітных аўтамабільных перавозак грузаў па тэрыторыі дзяржавы на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 г. № 340-З ”Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва“.

У прыватнасці, устаноўлена што асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь:

  • павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;
  • не падлягаюць наступнаму пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).
Пры гэтым дадзеныя дзеянні не распаўсюджваюцца на:
  • супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь і акрэдытаваных па сумяшчальніцтве з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх сем'яў;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў;
  • членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • іншаземцаў, якія следуюць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для вяртання да месца жыхарства.
Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выдаюць прыбылым асобам анкету прыбылага па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя. Пасля запаўнення анкета перадаецца супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы службовым асобам Міністэрства аховы здароўя.

Правілы паводзін прыбылых асоб, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя.

Парадак узаемадзеяння органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый па забеспячэнні выканання мер самаізаляцыі прыбылымі асобамі вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў і Дзяржаўным пагранічным камітэтам.

Кіроўцы, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў дзяржавы – члены Еўрапейскага саюза і Украіну, паміж двума пунктамі пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у месцах, устаноўленых заканадаўствам, абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянку) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, згодна з зацверджаным гэтым жа пастановай пералікам дарог і спецыялізаваных месцаў.

Кіроўцы, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Беларусі па найкарацейшым маршруце не пазней дня, наступнага за днём уезду на яе тэрыторыю, за выключэннем выпадкаў, калі немагчымасць выканання названага тэрміну абумоўлена аварыяй (паломкай) транспартнага сродку, а таксама разгрузкай, перагрузкай (перавалкай) грузу, заменай транспартнага сродку, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.

У выпадку неабходнасці ажыццяўлення названых аперацый дапускаецца адхіленне ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі, пазначанай у пераліку дарог і спецыялізаваных месцаў. Аперацыі павінны быць ажыццёўлены ў мінімальныя тэрміны.

У перыяд прыпынку (стаянкі) кіроўцы, якія выконваюць транзітныя перавозкі, не павінны пакідацьаць тэрыторыю пунктаў прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў згодна з пералікам дарог і спецыялізаваных месцаў.

Міністэрству транспарту і камунікацый даручана:
  • забяспечыць тыражаванне карты рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і пунктаў прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, якая змяшчае звесткі, пазначаныя ў пераліку дарог і спецыялізаваных месцаў, на рускай і англійскай мовах для перадачы дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць мытны кантроль у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;
  • забяспечыць размяшчэнне пераліку дарог і спецыялізаваных месцаў на яго афіцыйным сайце ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • арганізаваць устаноўку інфармацыйных шчытоў з пазначанай картай на ўездах у Рэспубліку Беларусь.
Дзяржаўны мытны камітэт у пунктах пропуску на беларускім участку знешняй мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый у межах правядзення кантрольных мерапрыемстваў на памежнай тэрыторыі беларуска-расійскага ўчастка Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь арганізуюць уручэнне кіроўцам, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, патрабаванняў па зацверджанай гэтай жа пастановай форме, і азнаямленне з імі.

Дадзеныя патрабаванні афармляюцца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх уручаецца кіроўцу або прымацоўваецца да транспартнага дакумента, другі застаецца ў справах мытнага органа або Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту даручана забяспечыць устанаўленне тэрміну мытнага транзіту да канчатковага пункта прызначэння з улікам патрабаванняў сапраўднай пастановы.

Міністэрству аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі арганізаваць неабходны кантроль за правядзеннем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у пунктах прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў згодна з пералікам дарог і спецыялізаваных месцаў.

Аблвыканкамам сумесна з Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі даручана прыняць неабходныя меры па забеспячэнні персаналу, які ажыццяўляе свае функцыі ў пунктах прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, пазначаных у пераліку дарог і спецыялізаваных месцаў, сродкамі індывідуальнай абароны (медыцынскія маскі, пальчаткі) і кантролю выканання рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.

За невыкананне патрабаванняў сапраўднай пастановы прыбылыя асобы, а таксама кіроўцы, якія выконваюць транзітныя перавозкі, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.

Міністэрству замежных спраў неабходна інфармаваць па дыпламатычных каналах замежныя дзяржавы аб прыняцці сапраўднай пастановы.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства транспарту і камунікацый, ММіністэрства замежных спраў, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі, аблвыканкамы ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.