Сучасная моладзь праяўляе жывую цікавасць да тэмы вайны - Шэрстнёў

Современная молодежь проявляет живой интерес к теме войны - Шерстнев

Падрастаючае пакаленне беларусаў праяўляе жывую цікавасць да тэмы вайны і ўдзелу родных у гераічных падзеях 70-гадовай даўніны. Пра гэта сёння заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў на святочным прыёме ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў гонар Дня Перамогі ў аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да ветэранаў са шчырымі словамі падзякі, губернатар падкрэсліў, што беларусы ўжо больш за 70 гадоў жывуць пад мірным небам. "Вайна сышла, але боль застаўся, не сціх. Кожны трэці ў Беларусі загінуў, а гэта значыць, што ў кожнага ў сям'і хтосьці загінуў, хтосьці прапаў без вестак - гора закранула кожную сям'ю", - сказаў губернатар.

Ён адзначыў, што людзям, якія адстаялі незалежнасць у саракавых і аднавілі краіну з руін пасля вайны, для шчасця трэба зусім няшмат. "Ваша шчасце заключаецца ў шчасці вашых унукаў, праўнукаў. Калі ў дзяцей усё добра, значыць, і вам добра. А гэта ўжо наша задача зрабіць так, каб вы ганарыліся сваімі ўнукамі, праўнукамі, каб у іх усё склалася", - падкрэсліў Мікалай Шэрстнёў і дадаў, што цяперашняе пакаленне беларусаў паважае і цэніць ветэранаў, робіць і будзе рабіць для іх усё магчымае.

"Моладзь сёння капаецца ў інтэрнэце, адшуквае сваіх родных, шукае карані прозвішчы, тое гераічнае мінулае, тыя падзеі, у якіх удзельнічаў дзед ці прадзед. І для нас гэта вельмі важна", - канстатаваў Мікалай Шэрстнёў.

У заключэнне губернатар пажадаў ветэранам здароўя і даўгалецця. "Жывіце доўга і радуйце нас. Вы вельмі патрэбны нам", - падвёў ён вынік.

На святочнае мерапрыемства ў аблвыканкам прыйшлі ўдзельнікі вайны, працаўнікі тылу, партызаны і падпольшчыкі, актывісты ветэранскага руху.

Алена Ціханава