Сучасны паліклінічны цэнтр з'явіцца ў новым жылым мікрараёне Віцебска ў 2012 годзе
1 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Сучасны паліклінічны цэнтр будзе пабудаваны ў новым жылым мікрараёне Білева-1 у Віцебску да 2012 года. Сёння старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец прыняў удзел у закладцы сімвалічнай капсулы ў фундамент будучага будынка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Активізацыя жыллёвага будаўніцтва патрабуе адэкватнага развіцця гарадской інфраструктуры. Сёння асноўнай пляцоўкай будаўніцтва жылля ў абласным цэнтры з'яўляецца мікрараён Білева, дзе плануецца ўзвесці ў агульнай складанасці каля 1,5 млн кв.м жылой плошчы. Па словах кіраўніка вобласці, тут будзе пражываць прыкладна 150 тыс. чалавек, у асноўным маладыя сем'і, таму важна ствараць камфортныя ўмовы для жыцця будучых новасёлаў.
Будучая медыцынская ўстанова павінна стаць адной з самых лепшых у горадзе і аб'яднаць у сабе адразу чатыры напрамкі аказання дапамогі. У паліклінічным цэнтры плануецца размясціць агульнасаматычную паліклініку, жаночую кансультацыю, а таксама дзве стаматалагічныя паліклінікі - дарослую і дзіцячую. Архітэктурны праект будучай новабудоўлі павінен быць распрацаваны да 1 снежня. Аляксандр Косінец даручыў прадугледзець магчымасць узвядзення паліклінікі на 1 тыс. наведванняў у дзень, а стаматалагічныя ўстановы павінны быць разлічаны ў агульнай складанасці на штодзённае абслугоўванне 1,5 тыс. пацыентаў, у тым ліку дзіцячая стаматалогія - на 500 пацыентаў.
Будаўнічыя работы прадугледжваецца пачаць у 2011 годзе, а ўвод аб'екта ў эксплуатацыю намечаны на восень 2012 года.-0-