Сучасны цэнтр бяспекі абласнога ўпраўлення МНС адкрыўся ў Віцебску
Спосабаў навучання грамадзян асновам і навыкам
бяспечных паводзін шмат, але шматгадовы вопыт паказвае, што на практыцы
веды засвойваюцца значна эфектыўней. Таму работнікі МНС вырашылі
прапанаваць жыхарам рэгіёна акунуцца ў "рэальныя надзвычайныя
сітуацыі" і стварылі спецыяльны цэнтр бяспекі.









Абласное ўпраўленне
Дзяржпрамнагляду амаль з нуля перабудавала будынак па вуліцы Вастрацова пад
своеасаблівы шматфункцыянальны трэнажор. У цэнтры можна будзе авалодаць
навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія адбываюцца дома, на вуліцы,
навучыцца парадку дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях і асноўным
спосабам абароны, прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі. Прайсці
практычнае навучанне тут змогуць дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных
устаноў, студэнты, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
Маляўніча аформленыя памяшканні цэнтра
абарудваны з выкарыстаннем высокатэхналагічных адукацыйных
трэнажораў-сімулятараў. Напрыклад, з дапамогай дапоўненай рэальнасці тут можна
вывучыць прычыны пажараў, эвакуіравацца праз задымлены лабірынт, пры дапамозе
вогнетушыцеляў-сімулятараў тушыць узгаранне. У адным з памяшканняў ствараюцца
ўмовы рэальнай навальніцы, а "вучні" павінны вызначыць правільнае і
бяспечнае сховішча. У іншым моладзь з 12 гадоў зможа прайсці цэлы квэст
бяспекі, шляхам лагічных разважанняў выбіраючы правільнае дзеянне для
прадухілення або ліквідацыі нейкага НС. У канцы ліпеня будзе нарэшцезавершана пакой віртуальнай рэальнасці, дзе дзеці ад 14 гадоў і дарослыя змогуць
адчуць на сабе самы высокі ўзровень мадэлявання рэальных сітуацый.
Парадак функцыянавання цэнтра яшчэ будзе
вызначаны міністэрствам, плануецца, што арганізаваныя групы і ўсе ахвотныя
змогуць па папярэдняй заяўцы і на платнай аснове наведаць яго і стаць удзельнікамі
квэстаў бяспекі.
Кацярына Князева. Фота Аляксандра Хітрова.БЕЛТА.