Стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей – такую задачу паставіў мэр Віцебска на 2017 год
Да іх адносяцца прамыя замежныя інвестыцыі, экспарт тавараў і паслуг, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт арганізацыі новых вытворчасцей і прадпрыемстваў.
– Год, які сыходзіць, быў няпростым у эканамічным плане. На жаль, выканаць запланаванае ў поўным аб'ёме не ўдалося, – сказаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін.
Але станоўчыя вынікі ёсць. Зніжаны узровень беспрацоўя: на зноў створаныя працоўныя месцы працаўладкавана звыш 1 600 чалавек.
– Неабходна і ў 2017 годзе працягнуць работу у гэтым напрамку. Арганізацыя новых прадпрыемстваў і вытворчасцей – першачарговая задача для адміністрацый раёнаў горада і структурных падраздзяленняў гарвыканкама. Наш рэзерв для забеспячэння занятасці гараджан – развіццё малога бізнесу, – адзначыў Віктар Паўлавіч.
За 10 месяцаў 2016-га ў Віцебску пачалі дзейнасць 55 новых малых і сярэдніх арганізацый у сферы гандлю, паслуг, будаўніцтва, транспарту і прамысловай вытворчасці.
Алена Алімава. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА, з архіва «Віцебскіх вестак».