Стварэнне замкнёнага цыклу вытворчасці ў АПК дазволіць нам канкурыраваць на рынках – Мікалай Шарснёў
Кіраўнік вобласці адзначыў высокі
прафесіяналізм калектыву птушкафабрыкі. "Нягледзячы ні на якія праблемы,
вы дакладна выбудавалі мадэль развіцця свайго прадпрыемства, разумееце, да чаго
ідзеце, і бачыце перспектыву. Літаральна за некалькі гадоў у Віцебскім раёне дзякуючы
птушкафабрыцы змяняецца сітуацыя на вёсцы, будуюцца новыя малочна-таварныя і
збожжасушыльныя комплексы, працуе камбікормавы завод. За кошт гэтага
выбудоўваецца тэхналогія будучай сучаснай вёскі, ствараюцца працоўныя
месцы", - адзначыў губернатар.
Мікалай Шарснёў паставіў у прыклад
Віцебскую бройлерную птушкафабрыку кіраўнікам прадпрыемстваў і інтэграцыйных
структур вобласці. "Завод развіваецца практычна як інтэграцыйная
структура. Толькі стварыўшы ў АПК замкнёны цыкл вытворчасці ад поля да прылаўка,
мы зможам канкурыраваць на знешнім і ўнутраным рынках. Птушкафабрыка гэта
паказвае", - сказаў старшыня аблвыканкама. Губернатар таксама завастрыў
увагу на важнасці выбудоўвання і выканання тэхналогіі вытворчасці ва ўсіх
галінах сельскай гаспадаркі.
У Віцебскім і Лёзненскім раёнах прайшоў абласны семінар па інвестыцыйнай праграме развіцця ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці, прадпрыемстваў, інтэграцыйных структур рэгіёну і спецыялісты сельгасгаліны. Удзельнікі семінара наведалі аб'екты птушкафабрыкі, азнаёміліся з будаўніцтвам сучасных агракамплексаў, а таксама адкрылі цэх племянных маладнякоў і збожжасушыльны комплекс.
БЕЛТА.