Спартакіяда сярод дзяржслужачых прайшла ў Віцебску

Спартакиада среди госслужащих прошла в Витебске
Спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання гарвыканкама і раённых адміністрацый абласнога цэнтра прайшла на базе Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу.

У спаборніцтвах мераліся сіламі каманды дзяржаўных служачых гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацый раёнаў Віцебска. Мерапрыемства было арганізавана другі раз, на ім сабраліся звыш 120 прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця.

— Узровень майстэрства ўдзельнікаў высокі, таму канкурэнцыя была ва ўсіх дысцыплінах. Відаць, што работнікі дзяржапарату да падрыхтоўкі да спартакіяды ставяцца адказна, — сказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Сяргей Варонаў. — Яны на асабістым прыкладзе даказваюць, што здароўе дазваляе праявіць сілу духу, моцнасць характару і цвёрдасць волі, гэта тая аснова, на якой трымаецца грамадства. Без гэтых якасцей чалавек не стане добрым кіраўніком.

Праграма ўключала спаборніцтвы па валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце, плаванні, стральбе, бадмінтоне, шашках, лёгкаатлетычную эстафету.

Асабліва яркімі і непрадказальнымі выдаліся футбольныя матчы, у якіх за перамогу змагаліся кіраўнікі-мужчыны.

Гульні атрымаліся эмацыйнымі, чаша вагаў схілялася то ў адзін бок, то ў іншы, але ў выніку напружанай барацьбы наймацнейшымі сталі прадстаўнікі Чыгуначнага раёна. Яны ж заваявалі пальму першынства ў агульным заліку.

"Віцебскія весці".