Ратавальнікі нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі пры выкарыстанні адкрытага агню

Спасатели напоминают о правилах пожарной безопасности при использовании открытого огня

Ратавальнікі-пажарныя нагадваюць, што выкарыстоўваючы адкрыты агонь, у тым ліку для прыгатавання шашлыкоў, трэба быць надзвычай асцярожнымі. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

"Калі вы хочаце прыгатаваць шашлык, то зрабіць гэта можна на прысядзібных участках і ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах", - падкрэслілі ва ўпраўленні. Таксама там нагадалі, што разводзіць костры ў парках і лясных зонах у пажаранебяспечны перыяд катэгарычна забараняецца. За парушэнне гэтых правілаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.

Ва ўпраўленні патлумачылі, што для прыгатавання шашлыка на мангале неабходна выбраць месца не бліжэй 4 м ад будынкаў. Побач з мангалам трэба паставіць ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці адразу ж заліць полымя. Для прыгатавання ежы на вогнішчы варта адысці на адлегласць не менш за 15 м ад будынкаў. Перш чым распаліць вогнішча, месца вакол вогнішча трэба аддзяліць мінералізаванай паласой, гэта значыць зрэзаць верхні пласт зямлі шырынёй не менш за 0,25 м.

Пры гэтым забараняецца распальваць вогнішча з дапамогай бензіну і саляркі, а таксама ў ветраное надвор'е. Пакідаючы месца адпачынку, трэба заліць вогнішча вадой і засыпаць пяском.