Ратавальнікі Віцебскай вобласці двойчы за мінулыя выхадныя выязджалі на пажары ў сенасховішчы

7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Ратавальнікі Віцебскай вобласці два разы за мінулыя выхадныя выязджалі на тушэнне пажараў у сенасховішчах, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Мяркуемай прычынай пажару ў сенасховішчы СПК "Баліны" Верхнядзвінскага раёна стаў падпал. Своечасова заўважанае супрацоўнікамі гаспадаркі надзвычайнае здарэнне дазволіла абысціся нязначнай шкодай. Са 150 т сена згарэў толькі 1 т. Вінаватая асоба ва ўстаноўленым парадку высвятляецца. У Віцебскім раёне ўзгаранне адбылося ў сенасховішчы ААТ "Ноўка". Агнём тут было знішчана 10 т сена. Большую частку кармоў (206 т сена і 187 т саломы) супрацоўнікам МНС удалося выратаваць. Пажар, мяркуецца, адбыўся з-за біялагічнага самазагарання сена, што стала вынікам парушэння ўмоў захоўвання. Пытанні па стане супрацьпажарнай бяспекі да гэтага склада супрацоўнікамі МНС ужо прад'яўляліся раней, адзначыла Марына Фандо. Так, у кастрычніку 2008 года па выніках праверкі гаспадарцы было прапанавана выканаць звыш 30 пунктаў супрацьпажарных мерапрыемстваў, у тым ліку пяць - рэжымнага характару непасрэдна па сенасховішчы. -0-