Ратавальнікі Віцебскай вобласці, Літвы і Латвіі правялі сумесныя аператыўна-тактычныя вучэнні

Спасатели Витебской области, Литвы и Латвии провели совместные оперативно-тактические учения
Такое международнае мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праекта LLB-1-057 «Стварэнне сумеснай сістэмы рэагавання на аварыі, звязаныя з разлівам небяспечных хімічных рэчываў і нафты ў раку Заходняя Дзвіна (Даўгава) у зімовы перыяд часу», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Раніцай 13 лютага ў раёне населенага пункта Венцавое адбылося надзвычайнае здарэнне. Тут у месцы падводнага пераходу ўчастка нафтаправода «Сургут — Полацк» праз раку Заходняя Дзвіна ў выніку прасядання грунту на 448,5-м кіламетры быў пашкоджаны нафтаправод. У выніку — уцечка нафты. Гаручая вадкасць хутка распаўсюдзілася па рацэ Заходняя Дзвіна і дайшла да тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі. Пагроза ўзнікнення трансгранічнай надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару відавочная. Добра, што выдуманая.

Па гэтай легендзе адбыліся аператыўна-тактычныя вучэнні ратавальнікаў Віцебшчыны, Літвы і Латвіі. Такое міжнароднае мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праекта LLB-1-057 «Стварэнне сумеснай сістэмы рэагавання на аварыі, звязаныя з разлівам небяспечных хімічных рэчываў і нафты ў раку Заходняя Дзвіна (Даўгава) у зімовы перыяд часу», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Адпрацоўваліся спосабы ўзаемадзеяння органаў кіравання і рэспубліканскіх сістэм папярэджання і ліквідацыі НС Уценскага павета Літоўскай Рэспублікі, Віцебскай вобласці, Латгальскага рэгіёна Латвійскай Рэспублікі і рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь па лакалізацыі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Дзеянні разгортваліся на дзвюх навучальных пляцоўках: на Заходняй Дзвіне ў раёне населенага пункта Узмены Міёрскага раёна і ў Даўгаўпілсе Латгальскага рэгіёна (Латвія).

Былі задзейнічаны 124 чалавекі і 27 адзінак тэхнікі, працавалі пасты хімічнага кантролю навакольнага асяроддзя ў зоне заражэння і за яе межамі.

Міжнародныя вучэнні паспяхова завершаны. Умоўная надзвычайная сітуацыя ліквідаваная. Экалагічная абстаноўка засталася ў норме.

У канцы праграмы былі прадэманстраваны тэхніка і аварыйна-выратавальнае абсталяванне падраздзяленняў МНС Беларусі, Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы Латвійскай Рэспублікі, Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання пры МУС Літоўскай Рэспублікі, а таксама задзейнічаных на вучэннях аварыйна-аднаўленчых падраздзяленняў, арганізацый і ведамстваў трох краін.