Дзякуй, што вы ёсць: Аляксандр Субоцін павіншаваў ветэранаў

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў сёння Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе павіншаваў пражываючых тут ветэранаў з надыходзячым Днём Перамогі і ўручыў матэрыяльную дапамогу і каштоўныя падарункі.

У цэнтры ўвагі гасцей знаходзіліся ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Зайцаў Іван Рыгоравіч, Ліпская Ірына Мікалаеўна і Косабуцкая Марыя Апанасаўна. Самыя цёплыя словы ім адрасаваў кіраўнік вобласці:

– Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй за вашу мужнасць у гады ваеннага ліхалецця, за пасляваенны працу на карысць роднай краіны. Дзякуючы вам у Беларусі мірнае неба. Мы вельмі цэнім, любім і паважаем кожнага з ветэранаў і жадаем вам доўгіх гадоў жыцця!

Не менш шчырыя пажаданні прагучалі і ад ветэранаў. Цэніць незалежнасць сваёй краіны, захоўваць памяць аб сапраўдных падзеях вайны загадала Марыя Косабуцкая:

– Дзень Перамогі я сустракала ў Празе. Навокал яшчэ была вайна. Але гэтыя пачуцці ніколі не забуду, хоць мы ўсе ўжо і чакалі хуткай перамогі, зважаючы на франтавыя зводкі. Паверце, мірнае неба – гэта шчасце, гэта магчымасць спакойна жыць і працаваць. Пра гэта былі мары ўсіх, хто прайшоў праз вайну.

Усяго ў Віцебскай вобласці матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць 2 тыс. 590 чалавек. Сума выплат складзе 2,1 млн рублёў.

"СБ"