«Дзякуй за Перамогу!» – скажаць маладыя людзі Віцебшчыны ветэранам

«Спасибо за Победу!» – скажет молодежь Витебщины ветеранам

Рэспубліканская патрыятычная акцыя пройдзе ў кожным куточку краіны, у тым ліку і ў Прыдзвінне. Сумесны праект БРСМ і БРПА, прысвечаны Дню Перамогі, стартаваў 30 красавіка ў Мінску. Сімвалам акцыі стала чырвоная зорка з надпісам «Дзякуй за Перамогу!». Ёю моладзь упрыгожыць дзверы дамоў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Актывісты арганізацый павіншуюць тых, хто падарыў нам мірнае неба, уручаць паштоўкі і сувеніры, а члены валанцёрскага руху «Даброе Сэрца» і цімураўцы акажуць пасільную дапамогу ў побыце. Акрамя таго, у рамках акцыі адбудуцца мітынгі, сустрэчы пакаленняў, творчыя конкурсы, маладзёжныя форумы і канцэрты. Так, 8 мая ля стэлы Воінскай Славы каля ВДУ імя П.М.Машэрава пройдзе ўрачысты сход з удзелам студэнтаў ВНУ, ветэранаў Вялікай Айчыннай і вайны ў Афганістане, а таксама святочны канцэрт.

Моладзь ВГТУ адзначыць Дзень Перамогі актыўна: турнірамі па лазертагу і пейнтболе «Партызанскімі сцежкамі». У Браславе адбудзецца флэшмоб, у якім маладыя людзі, узяўшыся за рукі, выстрояцца ў слова «ДЗЯКУЙ». У цэлым, як паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ, маштабныя мерапрыемствы разгорнуцца ў кожным райцэнтры і пярвічках, бо коўнадных да вялікага ўсеагульнага свята няма.

Вольга МАСЛОЎСКАЯ
«Віцебскі рабочы»