Спектакль «Несцерка» тэатра імя Я. Коласа – 75! Яго прэм’ера адбылася 18 мая 1941 года…
Юбілей адзначае легендарны спектакль Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы паводле твора Віталя Вольскага.
Наступную суботу, 21 мая, коласаўцы пакажуць пастаноўку, якая стала візітнай карткай тэатра і не сыходзіць са сцэны ўжо 75 гадоў, – «Несцерку». Прэм’ера адбылася 18 мая 1941-га на гастролях у Петразаводску. За мінулыя гады ў спектаклі было задзейнічана некалькі пакаленняў акцёраў. Галоўную ролю ў свой час ігралі народныя артысты СССР Аляксандр Ільінскі і Фёдар Шмакоў, народны артыст Беларусі Яўген Шыпіла.
Так супала, што сёлета, калі тэатр святкуе сваё 90-годдзе, адзначаюцца юбілеі знакавага спектакля і яго стваральнікаў. У прыватнасці, 125-годдзе з дня нараджэння рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Наўма Лойтэра, 115-годдзе з дня нараджэння аўтара п’есы Віталя Вольскага і 110-годдзе – вядомага беларускага кампазітара Ісаака Любана, які напісаў музыку да «Несцеркі».
Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці».