Спецыялісты з 23 краін абмяркуюць у Мінску прававыя аспекты ўстойлівага развіцця лясоў у Еўропе
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоных і спецыялістаў з 23 краін збярэ ў Мінску 14-ы Міжнародны сімпозіум па прававых аспектах устойлівага развіцця лясоў у Еўропе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Сімпозіум пачне сваю працу 19 верасня. Удзел у ім возьмуць больш за 100 вучоных і спецыялістаў у сферы лясной гаспадаркі з Беларусі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Сербіі, Малдовы, Літвы, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Расіі, Ірана, Венгрыі, Германіі і іншых краін.
Разам з іншымі ўдзельнікамі, беларускія спецыялісты выступяць з дакладамі, у якіх раскажуць аб лясным заканадаўстве рэспублікі, шляхах яго ўдасканалення, пастараюцца вызначыць шляхі вырашэння канфліктаў паміж эканамічнымі і прыродаахоўнымі патрэбамі ў лясным заканадаўстве краіны. Таксама шэраг актуальных тэм паднімуць і беларускія вучоныя.
Праца сімпозіума працягнецца да 21 верасня. У гэты дзень удзельнікі форуму наведаюць Глыбоцкі доследны лясгас, у якім азнаёмяцца з беларускай мадэллю вядзення лясной гаспадаркі, тэхналогіямі лесавырошчвання, аховы і абароны лясоў, а таксама іншымі вытворчымі працэсамі. -0-