Спецыялісты ветслужбаў Беларусі і Расіі пераймаюць вопыт віцебскіх калег у пытаннях кантролю якасці
Больш за 60 спецыялістаў ветэрынарных службаў Беларусі і Расіі павышаюць кваліфікацыю па пытаннях ацэнкі якасці прадукцыі жывёлагадоўлі на базе Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Як
расказаў прарэктар факультэта павышэння
кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВГАВМ Мікалай Матузко, за
час курсаў слухачы асвояць тэхналогію і спосабы кантролю якасці розных
відаў прадукцыі: малочнай, мясной (у тым ліку субпрадуктаў і каўбасных
вырабаў), рыбнай, яек, мёду, а таксама ўпакоўкі і тары. На практычных занятках
будуць вывучацца методыкі адбору проб для ветэрынарных даследаванняў, а таксама
непрамыя прычыны (напрыклад, якасць кармоў і захворванні жывёл), якія
могуць паўплываць на іх вынікі. Акрамя таго, на семінарах спецыялісты правядуць
параўнальны аналіз нормаў тэхнічных рэгламентаў прадукцыі дзвюх краін.
Адзначым, што адукацыйнае супрацоўніцтва ў галіне ветэрынарыі доўжыцца
на працягу некалькіх гадоў. У 2014 годзе 126 спецыялістаў з Беларусі прайшлі
навучанне на аналагічных курсах у Расійскай Федэрацыі.