Спецыялізаваная выстава-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця" пройдзе 22-24 кастрычніка
8 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця - 2009" пройдзе ў абласным цэнтры 22-24 кастрычніка з удзелам прамысловых прадпрыемстваў і лячэбна-прафілактычных устаноў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БелГПП.
Ініцыятарам аб'яднання патэнцыялу лячэбных устаноў і вытворцаў тавараў і паслуг у прапагандзе здаровага ладу жыцця выступіў абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Упершыню выставачны праект быў рэалізаваны ў 2008 годзе ў Год здароўя, яго вынікі пацвердзілі актуальнасць і запатрабаванасць тэматыкі мерапрыемства. Асноўнай мэтай выстаўкі з'яўляецца інфармаванне насельніцтва па ўсіх аспектах здаровага ладу жыцця і прапаганда адказнага падыходу да свайго здароўя. Фарміраванне экспазіцыі і планаванне выставачных мерапрыемстваў пройдзе з улікам пажаданняў, выказаных наведвальнікамі ў мінулым годзе. Запрашэнне ў Віцебск атрымалі вытворцы з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, краін Балтыі. Фарміраваннем спісу ўдзельнікаў зараз займаецца Віцебскае аддзяленне БелГПП.
Тэматыка мерапрыемства дазваляе прадставіць увесь спектр прадукцыі, звязанай са здаровым ладам жыцця, а таксама інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій, санаторна-курортных і турыстычных паслуг. На экспазіцыйнай пляцоўцы ў канцэртнай зале "Віцебск" будуць разгорнуты кансультацыйныя пункты, дзе ўсе жадаючыя змогуць атрымаць медыцынскія рэкамендацыі і праверыць сваё здароўе. Для гасцей кірмашу прадугледжана правядзенне спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, гульняў і віктарын.
Арганізатарамі выстаўкі-кірмашу "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця - 2009" выступаюць абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Віцебскае аддзяленне БелГПП пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама.-0-