Спецыялізаваная выстава «ВітАгра-2014» пройдзе ў Віцебску 28-30 сакавіка

Специализированная выставка «ВитАгро-2014» пройдет в Витебске 28-30 марта

У Канцэртнай зале «Віцебск» 28-30 сакавіка пройдзе спецыялізаваная выстава «ВітАгра-2014», арганізаваная камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама і абласным аддзяленнем Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Тэматыка выставы разнастайная: тэхніка, тэхналогіі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх і цяплічных гаспадарак, прадукцыя сельгасвытворчасці, аграхімія, сродкі абароны раслін і глебаў, кармы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, насенне, расліны, тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі збожжавых, халадзільнае, пакавальнае, фасовачнае абсталяванне, матэрыялы, тара, этыкеткі, спецыяльная літаратура. У межах выставы пройдуць канферэнцыі, семінары і прэзентацыі.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"