Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ўдастоены калектыў ТЦСАН Пастаўскага раёна

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2019 № 2 «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года працоўнаму калектыву дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пастаўскага раёна» прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне». 

Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта калектыў адзначаны за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, актыўную гуманітарную і дабрачынную дзейнасць, захаванне рэгіянальных і культурных традыцый.

Фота БЕЛТА.