Спецыяльны фотаальбом будзе выдадзены ў Віцебску да "Славянскага базару"

Специальный фотокаталог будет издан в Витебске к "Славянскому базару"

Спецыяльна да "Славянскага базару" будзе выдадзены фотакаталог "ПРА Віцебск 2013". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры маркетынгу.

Фотакаталог плануецца выдаць тыражом у 5 тыс. экзэмпляраў. На 64 старонках альбома можна будзе знайсці інфармацыю аб геаграфічным становішчы і гісторыі Віцебска, апісанне гісторыка-культурных каштоўнасцей горада. Для зручнасці чытачоў фотакаталог разбіты на некалькі блокаў: геаграфічны, гістарычны, турыстычны і фестывальны.

Мэта выдання - пазнаёміць гасцей фестывалю з беларускімі традыцыямі, культурай, а таксама гістарычнай спадчынай Віцебска. Фотакаталог можна будзе знайсці ў гасцініцах, рэстаранах, кафэ, а таксама кіёсках "Саюздрук". Выданне будзе распаўсюджвацца праз дырэкцыю фестывалю "Славянскі базар" і абласны цэнтр маркетынгу.

Фотакаталог "ПРА Віцебск 2013" выдаецца абласным цэнтрам маркетынгу пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама.

БЕЛТА