Спартыўная грамадскасць адзначыла 45-годдзе Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву
Урачыстае мерапрыемства прайшло ў абласной філармоніі з удзелам трэнераў і навучэнцаў, ветэранаў, выпускнікоў, ганаровых гасцей.
– Вучзлішча алімпійскага рэзерву - не проста выдатная кузня выдатных спартсменаў, якія заваёўваюць славу нашай краіны і вобласці, – віншуючы калектыў, адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Тут фарміруюцца паўнавартасныя грамадзяне Беларусі, рабяты, якія ўмеюць трываць, працаваць, не баяцца цяжкасцей і заўсёды ідуць да сваёй мэты. Гэтыя якасці дазваляюць дасягаць перамог у любой галіне эканомікі, якую навучэнцы ў далейшым бы не выбралі.
Кіраўнік вобласці пажадаў ВДУАР далейшага развіцця і больш перамог і ўручыў сертыфікат для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы на 130 тыс. рублёў.
Даведка «ВВ». На сённяшні дзень у ВДУАР 263 навучэнцы, функцыянуе 16 аддзяленняў па розных відах спорту.