Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» едзе ў Паставы!

Спортивно-культурный фестиваль «Вытокi» едет в Поставы!

У 2025 годзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» з 5 па 7 чэрвеня прыме адзін з самых прыгожых гарадоў Віцебшчыны – Паставы.


Арганізатары кожны сезон здзіўляюць удзельнікаў цікавымі праектамі, якія дапамагаюць бліжэй пазнаёміцца з рознымі куткамі Беларусі. Пастаўскі раён добра вядомы сваёй багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, тут шануюць традыцыі і актыўна займаюцца развіццём рэгіёну ва ўсіх сферах. Асаблівая ўвага надаецца спорту.

Бліжэй пазнаць Паставы першымі змогуць удзельнікі турыстычнай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» 4, 5 і 6 чэрвеня. Для ўсіх жадаючых прадугледжана бясплатнае наведванне аб'ектаў, якія раскрыюць турыстычны патэнцыял раёна.