Спартыўныя аб'екты па праграме "Газпрам - дзецям" з'явяцца ў найбліжэйшы час у Беларусі
У Беларусі ў найбліжэйшы час з'явяцца спартыўныя аб'екты па праграме "Газпрам - дзецям". Пра гэта заявіў старшыня праўлення ААТ "Газпрам" Аляксей Мілер увечары 14 мая ў Віцебску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню карпаратыўнага фестывалю "Факел", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Прапановы "Газпраму" па магчымых праектах у цяперашні час кіраўніцтвам "Газпрам трансгаз Беларусь" і Рэспублікі Беларусь ужо рыхтуюцца. І я магу ўсіх запэўніць, што ў самы найбліжэйшы час у рамках праграмы "Газпрам - дзецям" тут з'явяцца спартыўныя аб'екты, на якіх беларускія хлопцы змогуць займацца спортам", - падкрэсліў Аляксей Мілер.
Кіраўнік "Газпрама" таксама адзначыў, што дадзенай праграме карпарацыя надае прыярытэтнае значэнне. "Гэта самы вялікі і маштабны праект нашай кампаніі, які рэалізуецца з 2007 года. У яе рамках ужо інвеставана каля 18 млрд. расійскіх рублёў. Але справа не у грошах, а ў мэтах, якія мы ставім: уважліва ставіцца да таго, каб наша падрастаючае пакаленне расло фізічна моцным і духоўна развітым. І для гэтага мы ствараем адпаведную інфраструктуру", - сказаў Аляксей Мілер. Пры яе выкананні ўжо ёсць буйныя праекты: пабудаваны спартыўныя комплексы, дваровыя і спартыўныя пляцоўкі. Але самае галоўнае, што вырашаюцца пытанні куплі інвентара і неабходнага спартыўнага абсталявання. Аляксей Мілер адзначыў, што штодня на аб'ектах, пабудаваных за апошнія гады па праграме "Газпрам - дзецям", спортам займаюцца каля 90 тыс. хлопцаў.