Спартыўныя пляцоўкі для міні-футбола адкрыліся ў Браславе і Бешанковічах

На гэтым тыдні спартыўная база Віцебскай вобласці папоўнілася двума пляцоўкамі для міні-футбола. Па праекце «Bonfesto — дзецям», які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады, умовы для заняткаў самым папулярным відам спорту створаны ў Браславе і Бешанковічах.

Адкрываючы пляцоўку ў Браславе, памочнік міністра спорту і турызму Алена Сцец акцэнтавала — вялікі спорт пачынаецца менавіта з дваравых каманд. А намеснік дырэктара па развіцці і маркетынгу перапрацоўчага прадпрыемства Наталля Чарнік адзначыла, што галоўны пасыл праекта — папулярызацыя здаровага ладу жыцця, і будаўніцтва спартыўных пляцовак для калектыву — усвядомлены ўклад у будучыню краіны. У мінулым годзе пляцоўкі са штучным пакрыццём для гульні ў міні-футбол пабудаваны ў дзевяці раёнах, сёлета ўжо ў 13. Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла ў Бешанковічах.