Спартсмен з Наваполацка заваяваў срэбра на чэмпіянаце свету па плаванні ў ластах
На чэмпіянаце свету па плаванні ў ластах, які прайшоў у Казані (Расія), выхаванец наваполацкай спартыўнай школы Дзмітрый Гаўрылаў заняў другое месца.
У чэмпіянаце прымалі ўдзел прадстаўнікі 33 краін свету. Дзмітрый Гаўрылаў заняў другое месца ў фінале на дыстанцыях 100 і 200 метраў кролем у ластах, а таксама палепшыў на гэтых дыстанцыях нацыянальны рэкорд.