Спартсмены ДРААСА з Наваполацка занялі першае месца ў кубку СНД па плаванні ў ластах

7 снежня, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Больш за 200 спартсменаў з Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у кубку СНД па плаванні ў ластах "Кубак Садружнасці-2009". Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску ў Палацы водных відаў спорту САК "Алімпійскі", расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДАСААФ. Беларусь прадставілі выхаванцы мінскай СДзЮСТШ па водных відах спорту ДАСААФ, СДзЮСТШ ДАСААФ Наваполацка, каманды Мінскай вобласці, Жлобіна, Салігорска і спартсмены БДЭУ. Спаборніцтвы прайшлі ў трох узроставых катэгорыях. Прызавыя месцы ў агульным заліку па ўсіх катэгорыях занялі: I месца каманда СДзЮСТШ ДАСААФ з Наваполацка, II месца - каманда СДзЮСТШ па водных відах спорту ДАСААФ (Мінск), III месца - каманда 81 СК-ЛО Ленінградская вобласць (Расія). Спаборніцтвы такога рангу адбыліся ў Беларусі трэці раз. Першыя старты плыўцоў у ластах адбыліся ў снежні 2006 года. Тады ДАСААФ як арганізатар спаборніцтваў атрымаў найвышэйшую ацэнку прадстаўнікоў Сусветнай канфедэрацыі падводнай дзейнасці (CMAAS), а прэзідэнт спартыўнага камітэта CMAAS Ганна Аржанава, якая прысутнічала на турніры, палічыла магчымым правядзенне ў Мінску аднаго з этапаў Кубка свету па плаванні ў ластах. Па заключэннях экспертаў, стан басейна і арганізацыя спаборніцтваў былі прызнаны адпаведнымі міжнародным патрабаванням. У сувязі з гэтым CMAAS выказала жаданне правесці адзін з этапаў Кубка свету і Еўропы ў Беларусі. -0-