Змагацца з вясновым стрэсам дапамогуць вітаміны і збалансаванае харчаванне

Справиться с весенним стрессом помогут витамины и сбалансированное питание
Чалавек павінен вучыцца кіраваць стрэсам. Такое меркаванне выказаў сёння ў Віцебску на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Фундаментальныя і прыкладныя праблемы стрэсу" загадчык кафедры псіхалогіі Санкт-Пецярбургскай акадэміі постдыпломнай педагагічнай адукацыі прафесар, кандыдат навук Сяргей Шынгаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чалавек павінен вучыцца кіраваць стрэсам. Такое меркаванне выказаў сёння ў Віцебску на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Фундаментальныя і прыкладныя праблемы стрэсу" загадчык кафедры псіхалогіі Санкт-Пецярбургскай акадэміі постдыпломнай педагагічнай адукацыі прафесар, кандыдат навук Сяргей Шынгаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Псіхолагі адрозніваюць два віды стрэсу - эўстрэс (карысны) і дыстрэс (шкодны). Эўстрэс - гэта галоўная прыкмета жыцця: стан хвалявання дапамагае сабрацца, сканцэнтравацца, актывізаваць разумовыя і фізічныя сілы чалавека. Дыстрэс - стан напружання, якое не дазваляе чалавеку раскрыць увесь патэнцыял. Дыстрэс часта перарастае ў дэпрэсію.

"Неабходна выкарыстоўваць эўстрэс для актывізацыі ўнутраных рэсурсаў і змагацца з дыстрэсам, - сказаў вучоны. - Дыстрэс трэба лавіць на самых першых этапах, старацца пазбягаць сітуацый, якія правакуюць такія станы. А калі гэта немагчыма, то мяняць сваё стаўленне да іх".

Па яго словах, лепшы спосаб пазбаўлення ад стрэсу - так званае выгаворванне, яно дапамагае ўсім людзям незалежна ад сацыяльнага становішча, полу і ўзросту. "Для таго каб пераадольваць стрэсы з найменшымі наступствамі для здароўя, неабходна мець у сваім асяроддзі як мінімум шэсць чалавек, з якімі можна падзяліцца праблемамі. А лепш пісаць сябрам лісты ад рукі і асабіста хадзіць на пошту, каб іх адправіць", - лічыць прафесар.

Зімовы стрэс трэба пераадольваць з дапамогай вітамінаў, дадаў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар біялагічных навук, прафесар Андрэй Маісеёнак. "Мы выходзім з зімы з недахопам вітамінаў, а вясна патрабуе павышанай актыўнасці. Гэты дысбаланс паміж станам арганізма і актывізацыяй працэсаў, якія ў ім адбываюцца, і атрымаў назву вясновага стрэсу", - сказаў прафесар.

Андрэй Маісеёнак адзначыў, што вясноваму стрэсу найбольш схільныя дзеці, падлеткі і цяжарныя жанчыны. "Харчаванне для іх мае першараднае значэнне. У рацыён неабходна ўключаць прадукты, багатыя вітамінамі С і Д, а таксама кальцыем, - сказаў прафесар. - Каб мінімізаваць вясновы стрэс, трэба кожны дзень з'ядаць па 600 г агародніны і садавіны, а таксама абавязкова ўжываць тварог".

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Фундаментальныя і прыкладныя праблемы стрэсу" праходзіць на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. На канферэнцыю прадстаўлена 120 дакладаў вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Японіі.