Малако прадукты з Віцебскай вобласці атрымалі адразу некалькі ўзнагарод на 23-й Міжнароднай выставе «Прадэкспа-2016» у Маскве
Сярод больш чым дзвюх тысяч кампаній, якія прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай выстаўцы харчовых прадуктаў, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Продэкспа-2016», былі і прадстаўнікі Віцебшчыны.
У межах выстаўкі «Продэкспа-2016», якая прайшла ў лютым у Маскве, адбыўся шэраг прафесійных конкурсаў, сярод якіх журы вызначала найлепшых вытворцаў харчавання з усяго свету. І гэтым разам беларускі брэнд «Малочное раздолле» адназначна меў поспех. Так, дэгустацыйны конкурс «Найлепшы прадукт-2016», дзе былі прадстаўлены 1336 узораў прадукцыі ад 471 прадпрыемства, прынёс ААТ «Полацкі малочны камбінат» адразу некалькі ўзнагарод. Срэбным медалём былі ўдастоены малако «Палачанка» з масавай доляй тлушчу 2,5 працэнты і масла сладка-сметанковае несоленае «Крэстьянскае» з тлустасцю 72,5 працэнты. Бронзавым медалём быў адзначаны сырок тварожны глазураваны з масавай доляй тлушчу 26 працэнтаў.
Віталь ШЫЕНОК, «Віцьбічы».