Адразу тры экіпажы камбайнераў перасягнулі тысячны рубеж у Віцебскай вобласці

Минулыя выхадныя далі не толькі камбайнераў-ударнікаў, але і паказалі самы высокі прырост прыбраных плошчаў. 10 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першыя камбайнеры-тысячнікі з'явіліся на Віцебшчыне: адразу тры экіпажы перасягнулі запаветную мяжу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Туркоў. Віншавальныя тэлеграмы ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца атрымалі Уладзімір Лапкоўскі са СПК "Пруднікі" Верхнядзвінскага раёна, Вячаслаў Конышка і Вячаслаў Рабчанка са СПК "Купалаўскі" Аршанскага раёна, Мікалай Маскалёнак і Дзмітрый Яцуковіч са СПК "Таргуны" Докшыцкага раёна. Мінулыя выхадныя далі не толькі камбайнераў-ударнікаў, але і паказалі самы высокі прырост прыбраных плошчаў. На 17 тыс.га, або на 4,7%, павялічылася плошча прыбраных палёў, а намалот за адзін дзень склаў 55 тыс.т. Як адзначыў Аляксей Туркоў, нягледзячы на тое, што сёлетняя ўборачная пачалася амаль на тыдзень пазней мінулагодняй, дзякуючы высокім тэмпам адставанне па прыбраных плошчах і намалоце складае толькі паўдня. Усяго ў вобласці, паводле даных на раніцу 10 жніўня, прыбрана 35% пасяўных плошчаў, занятых збожжавымі, намалочана 427 тыс.т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 35 ц/га.-0-