Сярод пераможцаў конкурсу "Жатва-2018: І хлебам адзіныя" - Паставы ТВ
У цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Павел Лёгкі і намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун.
У конкурсе ўдзельнічалі 98 работ, 73 з якіх былі прадстаўлены рэгіянальнымі СМІ.
Пры разглядзе прадстаўленых на конкурс работ рашэнне аб пераможцах прымалася журы з улікам прафесіяналізму журналістаў у рабоце па асвятленні праблем развіцця аграрнага комплексу краіны, фарміраванні павагі да чалавека працы, паказе яркіх дасягненняў падчас уборачнай страды – 2018, выхаванні працавітасці ў моладзі на прыкладзе лепшых сямейных экіпажаў, працоўных калектываў.
Лозікевіч Юлія Валер'еўна – галоўны рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя праграмы “Пастаўскае мясцовае радыё” і праграмы тэлебачання “Паставы-ТВ” адзначана дыпломам III ступені ў намінацыі ”Лепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), што выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ“.