Сярод пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" – прадстаўнікі Віцебшчыны
Па выніках правядзення нацыянальнага конкурсу \"Прадпрымальнік года\" у 2017 годзе пастановай Савета Міністраў №705 ад 20 верасня вызначаны яго пераможцы, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У намінацыі \"Паспяховы старт\" пераможцам стала ТАА \"Мясакамбінат Славянскі\" (Віцебск).
У намінацыі \"Стабільны поспех\" перамагло закрытае акцыянернае таварыства \"Медыцынскае прадпрыемства Сімург\" (Віцебск).
У намінацыі \"Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці\" адзначана прыватнае вытворча-гандлёвае унітарнае прадпрыемства \"Машынабудаўнічая кампанія \"Віцебскія пад'ёмнікі\" (Віцебск).
У намінацыі \"Эфектыўны бізнес у сферы паслуг\" пераможцам прызнана ААТ \"Турыстычная фірма \"Ілва\" (Віцебск).
Па матэрыялах БЕЛТА.