Сярод пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прапрымальнік года» – прадстаўнікі Віцебскай вобласці

Вызначаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада

ад 13 верасня 2018 года №667.

Сярод прадстаўнікоў Віцебскай вобласці, якія прымалі ўдзел у прэстыжным конкурсе, удача ўсміхнулася ТАА «Хэпі Стайл Кафе», якое па выніках дзейнасці за 2017 год атрымала перамогу ў намінацыі «Паспяховы старт». У спісе лідараў у катэгорыі «Стабільны поспех» ТАА «КімаБел». У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» пальма першынства ў УПП «Верхні луг». А прыватнае транспартнае унітарнае прадпрыемства «Шутранс» лідзіравала ў катэгорыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

"Віцебскія весці".