Сярэдняя колькасць кандыдатаў у дэпутаты на выбарчую акругу ў Віцебскай вобласці склала 1,1

У Віцебскай вобласці дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання падалі 3 515 прэтэндэнтаў, паведамілі ў Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

У Віцебскай вобласці дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання падалі 3 515 прэтэндэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

Сярэдняя колькасць кандыдатаў у дэпутаты на выбарчую акругу склала 1,1. Самая высокая актыўнасць прэтэндэнтамі ў дэпутаты праяўлена пры вылучэнні кандыдатаў у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў: на 60 дэпутацкіх мандатаў вылучана 146 кандыдатаў (2,4 прэтэндэнта на мандат). У Віцебскі гарадскі Савет на 40 мандатаў прэтэндуюць 83 кандыдаты (канкурэнцыя - 2,1), у Наваполацкі гарадскі на 34 мандаты - 70 кандыдатаў (2,1). У раённыя Саветы па 696 выбарчых акругах падалі дакументы 773 чалавекі, у гарадскія Саветы гарадоў раённага падпарадкавання па 59 акругах - 83 кандыдаты, у пасялковыя Саветы па 61 акрузе - 68 кандыдатаў, у сельскія па 2 268 акругах - 2 292 кандыдаты.

Дзеючымі дэпутатамі мясцовых Саветаў з'яўляюцца 50,9% прэтэндэнтаў у дэпутаты, або 1 790 грамадзян. З ліку вылучаных 1 635 складаюць жанчыны, 164 - грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў, 4 - грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Вылучана грамадзянамі шляхам збору подпісаў 2 266 чалавек, працоўнымі калектывамі - 1 342, палітычнымі партыямі - 137. Ад Камуністычнай партыі Беларусі прадстаўлена 33 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" - 36, Ліберальна-дэмакратычнай партыі - 29, Аб'яднанай грамадзянскай партыі - 22, партыі БНФ - 8, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - 6, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) - 3.

На выбарах 23 сакавіка выбаршчыкам Віцебскай вобласці трэба будзе вызначыць уладальнікаў 3 218 дэпутацкіх мандатаў і сфарміраваць абласны, 21 раённы, 5 гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання, 197 сельскіх і пасялковых Саветаў.

Вольга Багачова