Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе $171,5 за 1 тыс.куб.м

26 сакавіка, Мінск /Наталля Вербіцкая - БЕЛТА/. Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе $171,5 за 1 тыс.куб.м.. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпрам", старшыня савета дырэктараў ААТ "Белгазпрамбанк" Андрэй Круглоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.