Сярэдняй школе №2 Талачына прысвоена імя Героя Савецкага Саюза М.П. Лугоўскага

У сярэдняй школе №2 Талачына прайшла ўрачыстая лінейка-мітынг, прысвечаная прысваенню ўстанове адукацыі імя Героя Савецкага Саюза М.П. Лугоўскага. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

У ходзе рабочай паездкі ў Талачынскі раён старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта «Иннклюзіўная пляцоўка Час зносін».